У Гродне з’явіўся “Чорны пакой”

196

“Чорны пакой” – так называецца інсталяцыя невядомага гродзенскага мастака, якая месціцца ў “Цэнтры гарадскога жыцця”.

Насамрэч, у памяшканні Цэнтра адгароджаны чорны пакой і пабачыць, што там знаходзіцца можна толькі пасля таго, як туды ўвойдзеш.

Дарэчы, у гледачоў, якія адтуль выходзяць, даволі сумныя твары. У дадатак у зале не суцяшаецца карканне птушкі, якой нідзе не відаць.

“Гэта не што іншае, як культпратэст, – кажа куратар інсталяцыі Ірына Варкулевіч. – Мастак не можа ў сабе трымаць тое, што яму дадзена, бо гэта баліць і  гэта трэба паказаць. У дадзеным выпадку ўсё выліваецца ў такую вось інсталяцыю праз графіку – у чорны пакой”.

Вядомая гродзенская мастачка Валянціна Шоба, якая толькі, што выйшла адтуль, кажа, што пабачыла там усю тую чарнату, якую кожны дзень бачыць у нашым цяперашнім жыцці.

“Там усе каштоўнасці чалавечыя перамолваюцца, перабіваюцца і ператвараюцца ў кроў і пакуты. Жах. – дзеліцца ўражаннямі мастачка. –  Хутчэй бы гэта ўсё скончылася”.

Ірына Варкулевіч пры адкрыцці інсталяцыі згадала гісторыю, калі падчас Другой сусветнай вайны “людзі ў чорным”, пабачыўшы ў Пікасо яго Герніку, запыталі: хто гэта зрабіў? Пікасо, як вядома, адказаў ім, што гэта вы зрабілі.

“Калі “людзі ў чорным” раптам прыйдуць сюды і запытаюцца хто зрабіў тое, што ў чорным пакоі, ім таксама трэба адказаць, што гэта вы і зрабілі”, – праводзіць паралель мастацтвазнаўца.

У Гродне з’явіўся “Чорны пакой”У Гродне з’явіўся “Чорны пакой”У Гродне з’явіўся “Чорны пакой”У Гродне з’явіўся “Чорны пакой”У Гродне з’явіўся “Чорны пакой”У Гродне з’явіўся “Чорны пакой”У Гродне з’явіўся “Чорны пакой”Здымкі Івана Цыркуновіча


Няма запісаў для адлюстравання