Рэктару БДМУ выкладчыкі накіравалі петыцыю

125
Студэнты-медыкі пратэстуюць каля будынка БДМУ. Фота: mediazona.online
Студэнты-медыкі пратэстуюць каля будынка БДМУ. Фота: mediazona.online

Сёння тэлеграм-канал “Рупар БДМУ” апублікаваў петыцыю выкладчікаў і супрацоўнікаў медуніверсітэта да рэктара галоўнай медыцынскай ВНУ краіны С.П. Рыбніковіча ў сувязі з масавымі адлічэннямі студэнтаў і звальненнямі выкладчыкаў БДМУ за праяўленне імі сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Петыцыю падпісалі 216 супрацоўнікаў і выкладчыкаў БДМУ. Іх асноўныя патрабаванні:

  • Адмяніць выдадзены з парушэннем норм дзючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статута Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта загад аб адлічэнні шэрагу студэнтаў як дыскрымінуючы іх паводле палітычных і грамадзянскіх перакананняў.
  • Прыступіць да фарміравання ва ўніверсітэце атмасферы ўзаемнага даверу і партнёрскіх узаемаадносін.

Вядома, што накіраванню петыцыі папярэднічала пасяджэнне загадчыкаў кафедр, дзе ім было дадзена ўказанне тэрмінова скласці спісы “недабранадзейных” па іх кафедрах і апісаць абстаноўку.


Няма запісаў для адлюстравання