Мужнасць – гэта неверагодна прыгожа: відэазварот акадэмічнай супольнасці

466
Скрыншот
Скрыншот

Сёння вядомыя прадстаўнікі незалежнай акадэмічнай супольнасці Беларусі апублікавалі адкрыты відэазварот да ўсяго беларускага грамадства, і ў першую чаргу да студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ.

Сярод тых, хто выказаў сваё меркаванне наконт падзей, якія сёння адбываюцца ў нашай краіне, культуролаг, прафесар БДУКМ Юлія Чарняўская, філосаф, выкладчык Беларускага Калегіюма Валянцін Акудовіч, паэт, перакладчык, літаратуразнавец Андрэй Хадановіч, філосаф, прафесар ЕГУ Таццяна Шчытцова, сацыёлаг, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.

Яны выказалі падзяку і падтрымку ўсім тым студэнтам, хто сёння імкнецца да справядлівасці і законнасці, а таксама выкладчыкам, якія абараняюць іх ад гвалту і рэпрэсій.

 


Няма запісаў для адлюстравання