Гомель: прагулкі пад дажджом і канцэнтрацыя міліцэйскай спецтэхнікі на цэнтральнай плошчы

414
Гомель 1 лістапада 2020 года
Гомель 1 лістапада 2020 года

На 84-м дні пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у другім па велічыне горадзе Беларусі міліцыя пільна правярала гараджан, якія выйшлі на прагулку. Працяглы дождж, што абрынуўся на горад, не спрыяў масаваму пратэсту. Невялікія групы гамяльчан гулялі па ходніках пад парасонамі, не зважаючы на міліцэйскія патрулі.

Прызначэнне новага міністра МУС, па сутнасці, ніяк не адбілася на дзеяннях мясцовых міліцыянераў. У другой палове дня міліцэйскія машыны і аўтазакі стаялі на галоўнай плошчы горада. Адрозненне было хіба ў тым, што аўтазакі спынілі менавіта на плошчы Леніна, у самым цэнтры горада. Раней яны стаялі ў “засадзе” на розных вуліцах. Спецтэхніку 1 лістапада згрупавалі менавіта на цэнтральнай плошчы.  Экіпажы ДАІ, як і раней, дзяжурылі на ажыўленых перакрыжаваннях.

Тым часам у Мазыры, як паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы, затрымалі чатырох дзяўчат за парасонікі “няправільных” колераў.

Гомель: прагулкі пад дажджом і канцэнтрацыя міліцэйскай спецтэхнікі на цэнтральнай плошчыГомель: прагулкі пад дажджом і канцэнтрацыя міліцэйскай спецтэхнікі на цэнтральнай плошчыГомель: прагулкі пад дажджом і канцэнтрацыя міліцэйскай спецтэхнікі на цэнтральнай плошчыГомель: прагулкі пад дажджом і канцэнтрацыя міліцэйскай спецтэхнікі на цэнтральнай плошчыГомель: прагулкі пад дажджом і канцэнтрацыя міліцэйскай спецтэхнікі на цэнтральнай плошчы


Няма запісаў для адлюстравання