“Жыве Беларусь!” — пасол Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка запісаў відэазварот

890

У свой апошні дзень працы ў якасці пасла Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка запісаў відэазварот, у якім выказаў надзею, што хутка над усімі амбасадамі Беларусі ўздымецца бел-чырвона-белы сцяг, піша NN.BY.

Астапенка апрануў бел-чырвона-белую футболку аргенцінскага футбольнага клуба “Рывер Плэйт”, а ў канцы відэа дастаў БЧБ-сцяг і прамовіў: “Жыве Беларусь!”

Уладзімір Астапенка 27 кастрычніка накіраваў ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, а таксама Міністэрства замежных спраў. Пасол Беларусі ў Аргенціне просіў вызваліць яго ад займанай пасады.


Няма запісаў для адлюстравання