З’явіўся зборнік годных беларускіх песень

63
З’явіўся зборнік годных беларускіх песень
Фота: Беларускае Радыё Рацыя

У продажы з’явіўся зборнік «Годныя песні». У ім – лепшыя нацыянальныя творы і ноты да іх: «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Спадчына», «А хто там ідзе?» і іншыя выбітныя кампазіцыі.

Набыць можна ў “Акадэмкнізе” ці анлайн на symbal.by. Кошт – 4–5 рублёў.

У зборнік увайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы.

Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуру масавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.

Спеўнік «Годныя песні» мусіць стаць добрым падмуркам для стварэння сапраўднага «Свята Песні» ў Беларусі.

Ініцыяваў выданне вядомы музыкант Сяржук Доўгушаў, над зборнікам працавалі хормайстар Галіна Казіміроўская і кампазітар Кастусь Яськоў.

Зборнік выйшаў дзякуючы ахвяраванням беларусаў з усяго свету.

Публікацыя з 86 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання