Пакуль ёсць Вы, шаноўныя прыхільнікі вольнага слова, – будзе жыць і «Народная Воля»!

171
Газета Народная Воля
Народная Воля

Так, цяпер кожны нумар «Народнай Волі» выходзіць только дзякуючы вашай падтрымцы, мілыя, добрыя людзі. Трэці месяц газета друкуецца пад Масквой, трэці месяц беларускія ўлады блакіруюць распаўсюджванне газеты праз кіёскі і паштовыя аддзяленні. Рэдакцыя не справілася б з надзвычай цяжкай фінансавай сітуацыяй, калі б не Ваша грамадзянская салідарнасць і не пералічэнне пэўных сродкаў на наш бухгалтарскі рахунак. Дзякуй Вам, шаноўныя прыхільнікі вольнага слова!

Спадзяёмся, даражэнькія, на лепшыя часы. Але пакуль без Вашай падтрымкі нам не абысціся. Нагадваем нашы банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай на падтрымку «Народнай Волі»:

УНП 100961759

р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933

в «Приорбанке» ОАО, ЦБУ 113

BIC: PJCBBY2X

Адрас банка: 220030 г.Мінск, вул.Камсамольская, 13.

І яшчэ. Усіх вас, шаноўныя чытачы, хвалюе такое пытанне: паколькі «Белпошта» не ўнесла “Народную Волю” ў падпісныя каталогі на першую палову 2021 года, то як быць у такім разе? Рэдакцыя вырашыла пайсці на эксклюзіўны варыянт: заходзьце, калі ласка, на сайт belpressa.by, запаўняйце бланк і зрабіце аплату праз сістэму Webpay банкаўскай карткай ці праз сістэму «Расчет» (АРІП). У апошнім выпадку неабходна выбраць пункт «Система «Расчет» (ЕРИП)» – «СМИ» – «Н» – «Народная Воля» – «Подписка». Для аплаты трэба ўвесці нумар рахунка, атрыманага на сайце belpressa.by. Зрабіце плацеж з пазнакай «Падпіска».

Вы – з «Народнай Воляй»,

«Народная Воля» – з Вамі!

Публікацыя з 86 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання