На супрацоўнікаў ГІАП склалі пратаколы

262
На супрацоўнікаў ГІАП склалі пратаколы
Фота https://www.google.by

11 супрацоўнікаў Гродзенскага навукова-даследчага і праектнага інстытута азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу (ААТ “ГІАП”), якія ў панядзелак падтрымалі агульнабеларускую забастоўку, абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

На сходы будынка ГІАП выйшлі больш за 30 работнікаў. Яны сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белымі сцягамі і выказалі падтрымку бастуючым у краіне.

Адміністрацыя запатрабавала спыніць пратэст, і работнікі вярнуліся на свае працоўныя месцы. Праўда, пасля таго як здымкі і відэа патрапілі ў інтэрнэт, да іх прыехала міліцыя, некаторых забралі ў РАУС.

На 11 чалавек склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, правялі прафілактычную гутарку і адпусцілі.

Работнікі, на якіх склалі пратаколы, кажуць, што не шкадуюць аб сваім учынку, паколькі выказалі адкрыта сваю грамадзянскую пазіцыю. Цяпер яны чакаюць судоў.

Публікацыя з 86 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання