Даслужыліся. Лукашэнка раздаў генеральскія пагоны міліцэйскім начальнікам

854
Будынак МУС. Фота з адкрытай крыніцы
Будынак МУС. Фота з адкрытай крыніцы

Аляксандр Лукашэнка прадставіў міліцыянерам цяперашніх іх кіраўнікоў: МУС – Івана Кубракова,  сталічнай міліцыі – Міхаіла Грыба.

Івану Кубракову, былому міністру ўнутраных спраў Юрыю Караеву, яго таксама былому намесніку Аляксандру Барсукову ён ўручыў пагоны генерал-лейтэнантаў міліцыі, а Грыбу — генерал-маёра, паведамляе БЕЛТА. Даслужыліся.

Генпракурор Андрэй Швед раней заявіў, што за час пратэстаў завялі 657 крымінальных спраў. 200 чалавекам выставілі абвінавачанне, 70 спраў накіравалі ў суды, 9 спраў ужо разгледзелі, большасць прысудаў — зняволенне.

Праваабаронцы вядуць свой падлік. За час пратэстаў адбылося больш за 16 тысяч палітычна матываваных затрыманняў. Маштабу палітычных рэпрэсій, якія адбываюцца ў Беларусі, не ведала ні адна краіна Еўропы за апошнія 40 гадоў, піша NN.BY.


Няма запісаў для адлюстравання