Адвакат не патрапіць да Марыі Калеснікавай да 2 лістапада

66
Мария Колесникова
Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Афіцыйная прычына – з-за каранціну, які ўвялі ў камеры Калеснікавай.

На гэтым тыдні адвакат Людміла Казак не змагла сустрэцца са сваёй падабароннай Марыяй Калеснікавай у СІЗА Жодзіна. Нечакана камера, у якой знаходзіцца каардынатар штаба прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі, аказалася на каранціне, і як мінімум да 2 лістапада абаронца не зможа ўбачыць Марыю і працягнуць працу над яе справай.

Таксама стала вядома, што ніводная з трох скаргаў, якія абарона Калеснікавай падавала ў Следчы камітэт, не была задаволена.

Абарона прасіла даць звесткі пра тых, хто наведваў Марыю ў турме напярэдадні так званага “круглага стала” ў СІЗА КДБ, у тым ліку і таму, што Марыя асцерагаецца негатыўных наступстваў падобных візітаў.

Таксама падавалася скарга на неканкрэтныя абвінавачанні, парушэнне права на абарону.

Акрамя таго, не задаволена скарга аб змене меры стрымання пад асабістае паручыцельства.

Публікацыя з 86 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання