Салігорскі шахцёр даслаў ліст з-за кратаў

138
Юры Корзун

Тэкст ліста, які перадала жонка асуджанага, прыводзіць тэлеграм Стачкам ААА Беларуськалій. Вось што піша шахцёр, які адмовіўся выходзіць на паверхню ў знак пратэсту.

“19 кастрычніка мяне зноў асудзілі на 15 сутак за мастацкую інсталяцыя “Супраць гвалту”, у якой я прымаў удзел 30 жніўня. Не думаў нават, што за гэта могуць пазбавіць волі. Калі і далей пойдзе па такім сцэнары, то наступныя 15 сутак мне прысудзяць за ўскладанне кветак да помніка загінулым шахцёрам (вось яно, стаўленне цяперашняй “улады” да рабочых). І я не здзіўлюся. Не спадабаўся я ім відаць чымсьці:)

Сядзім разам, утрох. Шмат чытаем (дзякуй за кнігі, тое што трэба). Здароўе норма, не хварэем. Ежы хапае. Нават напэўна лішняе (Сала да пятніцы дакладна хопіць:)) з адзеннем таксама ўсё добра.

Мне тут часта сніцца акіян. Вельмі рады, што мы добра і шмат адпачывалі ў мінулым годзе. Падарожнічаць будзем больш, абяцаю! А яшчэ снішься ты, любімая, ужо два разы за апошні тыдзень:):) сумую!!!
Варушку абдымі і пацалунак ад мяне. Люблю вас вельмі. Усім перадавай прывітанне! …
… галоўнае каб не хвалявалася. Люблю! 23.10.20 ~22.00 :)”.


Няма запісаў для адлюстравання