Лукашэнка: Хто-небудзь хоча, каб міліцыя і ваенныя сышлі з Мінска? Гэтага не будзе, пакуль я прэзідэнт

809
Вне закона!
Фото https://www.google.by

Пра гэта ён заявіў сёння, назначаючы новых памочнікаў па Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і горадзе Мінску, піша Наша Ніва са спасылкай на БелТА.

«Вы ж паглядзіце, што адбываецца. Сёння я чытаю агляды: ах, Лукашэнка аддаў каманду працаваць у мінулую нядзелю ў прыцемках, як я казаў, у спальных раёнах. Слухайце, я на тое і галоўнакамандуючы. Які закон я парушыў? Гэта мая справа. І Караеву [экс-міністру ўнутраных спраў, прызначаны сёння памочнікам па Гродзенскай вобласці] не трэба тут апраўдвацца. Ён правільна сказаў учора: а як інакш міліцыі было паступіць, калі яны [удзельнікі несанкцыянаваных акцый] папёрлі, узломвалі дзверы і рынуліся ў кватэры людзей. Мы ж не ведалі, з якой мэтай яны туды прыйшлі. Мы зыходзілі з горшага, і мы абаранялі сем’і», — сказаў Лукашэнка.

«Хто-небудзь хоча, каб міліцыя і ваенныя сышлі з Мінска? Гэтага не будзе, пакуль я прэзідэнт», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта мае функцыі і паўнамоцтвы — абараніць спакой і мір нашых грамадзян. Так будзе і надалей. Яны павінны гэта ведаць», — запэўніў ён.


Няма запісаў для адлюстравання