Дэкан факультэта БДУІР звальняецца — яна адмовілася адлічваць студэнтаў

397

Дэкан факультэта камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР Марына Лукашэвіч звальняецца. Яна адмовілася адлічаць студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву на звальненне з 1 лістапада, паведамілі Еўрарадыё ва ўніверсітэце.

Яе абавязкі будзе часова выконваць намдэкана Уладзімір Гаравы.

Гэта не першыя звальненні з кіраўніцтва гэтага факультэта. Два тыдні таму намеснік дэкана факультэта камп’ютарных сістэм і сетак Яўген Сасін сышоў з універсітэта.

Выданне dev.by паведамляе, што з-за сваёй пазіцыі звольніўся і кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Валер Прыткоў. Кіраўніцтва БДУІР паведаміла яму, што не працягне яму кантракт.

Учора некалькім супрацоўнікам БДУІР, якія далучыліся з панядзелка да страйку і прынялі ўдзел у запісе відэазвароту да студэнтам, знайшлі замену і адхілілі іх ад заняткаў.


Няма запісаў для адлюстравання