Валерый Карбалевіч: Ход Лукашэнкі ў піку Маскве

3295
Віталь Шкляраў. Фота: kommersant.ru
Віталь Шкляраў. Фота: kommersant.ru

Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў пакінуў межы Беларусі. І хоць крымінальная справа не скончана, Віталь на свабодзе, і наўрад ці вернецца назад, пакуль будзе вісець гэтае крымінальнае пераследаванне, піша ў сваім тэлеграм-канале беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч.

Вызваленне Віталя Шклярава стала магчымым пасля тэлефанавання Аляксандру Лукашэнку дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэа 24 кастрычніка.

Тут цікава вось што. Паводле звестак расійскіх экспертаў, якія маюць інсайдэрскую інфармацыю, падчас перамоў у Сочы Уладзімір Пуцін нібыта патрабаваў вызвалення Віктара Бабарыкі. Таксама была супольная заява расійскіх паліттэхнолагаў з патрабаваннем вызвалення таго ж Віталя Шклярава.

Аднак спробы расійскага кіраўніцтва і расійскай грамадскасці былі бясплённымі. Больш за тое, Расія не можа дамагчыся нават вызвалення Белгазпрамбанка і вяртання яго законнаму ўласніку – Газпраму.

А вось амерыканскаму дзяржсакратару дастаткова было зрабіць адно кароткае (30 хвілін) тэлефанаванне, і Шкляраў быў вызвалены.

Гэта такая нахабная пстрычка па носе крамлёўскім. За тое, што яны настойваюць на сыходзе Лукашэнкі з пасады пасля канстытуцыйнай рэформы. Канфлікт з Масквой нарастае. Лукашэнка ўпэўнены, што цяпер у Пуціна няма іншага выйсця, акрамя як яго падтрымліваць. Але гэта рызыкоўная гульня.


Няма запісаў для адлюстравання