Шарля дэ Голя ўвекавечаць у Шчучыне ў вобразе капітана

52
Шарля дэ Голя ўвекавечаць у Шчучыне ў вобразе капітана
Фото https://www.google.by

Бронзавы помнік будзе ўстаноўлены на пляцоўцы побач з месцам, дзе ў гады Першай сусветнай вайны Шарль дэ Голь, захоплены немцамі ў палон, знаходзіўся ў заключэнні.

“Народная Воля” яшчэ летась пісала аб тым, што першы прэзідэнт Пятай Французскай Рэспублікі з ліпеня па верасень 1916 года знаходзіўся ў нямецкім палоне ў беларускім горадзе Шчучыне Гродзенскай вобласці.

Казармы, у якіх жылі французскія палонныя, месціліся ў былой лесапілцы князёў Друцкіх-Любецкіх. Зараз на гэтым месцы вытворчае памяшканне завода “Аўтапровад”.

Вышыня помніка, які будзе ўсталяваны на пляцоўцы побач з будынкам завода, – каля 2,5 метра. Скульптурная кампазіцыя пакажа вядомага французскага палітыка маладым капітанам 33-га палка, які стаіць, скрыжаваўшы рукі на грудзях.

Фонам будзе служыць паўкруглая сцяна – як сімвал шляху ад простага палоннага капітана да лідара французскага супраціўлення і палітычнага дзеяча. Па абодва бакі скульптуры ўсталююць дзве стэлы: на адной будуць апісаны падзеі, якім прысвечаны мемарыял, а на другой выяўлены сімвалы прэзідэнта Французскай Рэспублікі.

Гэтая кампазіцыя перамагла ў конкурсе эскізных праектаў. Дарэчы, усяго ў ім бралі ўдзел 12 аўтараў. Фундатарам праекта будзе французскі грамадзянін, які мае бізнес у Беларусі.

Публікацыя – з № 85 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання