Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых

168
Александр Лукашенко. Скриншот: https://t.me/pul_1/1776
Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот: https://t.me/pul_1/1776

Пра гэта ён заявіў на нарадзе, прысвечанай Усебеларускаму народнаму сходу, піша “Наша Ніва” са спасылкай на праўладны тэлеграм-канал “Пул першага”.

«У сувязі з гэтымі заклікамі з Польшчы і Літвы аб ультыматумах і забастоўках (я ўчора прэм’ер-міністру даручаў і ўсім практычна прысутным тут: нікога не трэба ўгаворваць – ні рабочых, ні студэнтаў, нікога – ні дактароў, ні настаўнікаў, ні дзяржслужачых. Цяпер такі момант, калі кожны павінен выбіраць у сваім жыцці тую дарогу, па якой ён будзе рухацца. Не толькі ён, але і дзеці.

  • Не хочуць рабочыя працаваць – не трэба. Але іх адзінкі, якія не хочуць.
  • Студэнты. Прыйшлі вучыцца – вучыцеся, хто хоча, той хай вучыцца. Хто выйшаў у парушэнне закону на несанкцыянаваныя акцыі – ён пазбаўляецца права быць студэнтам. Калі ласка, адпраўце іх, як я казаў, каго ў армію, а каго на вуліцу. Хай ходзяць па вуліцы, але яны павінны быць адлічаныя з ВНУ.
  • Тое ж самае выкладчыкі, іх адзінкі, але якія гадка сябе вядуць у ВНУ.

Паўтараю, нікога не прасіце і не пераконвайце. Мы ў лепшым выпадку загонім іх пад плінтус, з-пад якога яны зноў пасля вылезуць».

«Я хацеў бы яшчэ раз звярнуцца да бацькоў школьнікаў, ды і студэнтаў. Прыбярыце сваіх дзяцей з вуліц. Каб потым не было балюча», – падкрэсліў Лукашэнка.


Няма запісаў для адлюстравання