Гродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманні

1604

Пратэсты ў Гродне аднавіліся нібыта з новай сілай. Больш тысячы ўдзельнікаў. Не змянілася толькі тое, што дэманстрантаў зноў разганяюць, збіваюць і затрымліваюць.

Пасля нешматлікіх акцый у мінулыя выхадныя сёння ў цэнтр Гродна на вуліцу Савецкую прыйшлі больш тысячы пратэстоўцаў.

Іх з усіх бакоў акружылі міліцыянеры: былі перакрыты выхады на Савецкую плошчу з аднаго боку і на Ажэшкі і Віленскую – з іншага.

Гродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніГродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніГродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніГродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніГродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніГродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніГродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніАдпачатку людзі скандавалі «Жыве Беларусь!», «Верым можам, пераможам!», «Гэта наш горад!». Амапаўцы шчыльным шэрагам перагарадзілі вуліцу Савецкую, але пратэстоўцы смела падыходзяць да іх і працягваюць скандаваць.

Побач з Маладзёжным цэнтрам сілавікі пачалі разганяць сабраўшыхся. Некаторым людзям дасталося дручкамі. Аднаго мужчыну забрала хуткая, у яго з галавы цякла кроў.

Пратэстоўцы кінуліся разбягацца па дварах, адбыліся затрыманні.

На нейкі момант усё суцішылася на вуліцы, было ўражанне, што гараджане вырашылі разысціся. Але раптам на Савецкай з’явіліся людзі, іх было больш за сто чалавек, яны зноў скандавалі лозунгі.

Гродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніГродна: упартасць пратэстоўцаў і масавыя затрыманніПасля 16-й гадзіны адбыліся затрыманні каля ўнівермага. Затрыманыя дзясяткі чалавек. Нягледзячы на гэта, частка пратэстоўцаў купкамі працягвае гуляць па вуліцы Савецкай.

Паступілі звесткі аб жорсткіх затрыманнях у Ваўкавыску, Наваградку і Лідзе. Пры спыненні несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Лідзе сілавікамі быў ужыты слезацечны газ.


Няма запісаў для адлюстравання