Гомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыі

1178

25 кастрычніка ў Гомелі міліцыя не давала гараджанам сабрацца, каб зладзіць масавую дэманстрацыю ў падтрымку выстаўленага прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Святланай Ціханоўскай так званага народнага ўльтыматума цяперашняму рэжыму.

Каля 15-й гадзіны ў скверы Кірылы Тураўскага амапаўцы настойліва заклікалі людзей разыходзіцца. Яны нервова рэагавалі на любыя бела-чырвоныя колеры. Прычапіліся нават да пенсіянерак, якія разгарнулі сцяг футбольнага клуба “Ліверпуль”. Бела-чырвоныя штандары і шарфы славутага англійскага клуба засталіся ў некаторых гараджан пасля яго эпахальнай сустрэчы з гомельскімі футбалістамі, якая адбылася ў жніўні 2012 года.

Супрацоўнікі міліцыі папярэджвалі пра недапушчальнасць удзелу ў вулічнай акцыі і жанчын з букетамі. Дзвюх кабет з кветкамі амапаўцы схапілі каля цырку, а заадно затрымалі і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі былога афіцэра міліцыі Уладзіміра Няпомняшчых.

“Я сядзеў на лаўцы каля цырку і чытаў кніжку. Жонка выправіла ў фірменную краму птушкафабрыкі “Асобіна” купіць тры дзясяткі яек. Набыў, сеў адпачыць, разгарнуў кніжку. Ішлі жанчыны з букетамі, я іх сфатаграфаваў. Міліцыя ўсіх нас і забрала. Быў яшчэ з намі малады хлапец Алег Германовіч. У Цэнтральным РАУС нас апыталі і правялі прафілактычную гутарку. Участковы Жаўняк прымусіў мяне выдаліць са смартфона здымкі і відэа. Пасля гэтага нас адпусцілі. Ці паляцяць нам наўздагон адміністрацыйныя пратаколы, пакуль невядома”, – распавёў Няпомняшчых.

Сілавікоў, міліцэйскіх машын і аўтазакаў сёння было больш, чым звычайна. Яны стаялі на вуліцах Ірынінская, Рагачоўская, праспекце Перамогі і нават побач з МакДональдсам, што знаходзіцца каля новага ўнівермага.

Недзе а 16-й гадзіне многія гараджане ад сквера Кірылы Тураўскага рушылі невялікімі групамі па вуліцы Савецкай у бок плошчы Паўстання. Каля інстытута “Гомельграмадзянпраект” амапаўцы ўчынілі хапун. Дзеля гэтага нават падагналі аўтазак, які стаяў за дваццаць метраў на іншым баку вуліцы.

Гомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыіГомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыіГомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыіГомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыіГомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыіГомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыіГомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыіГомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыіГомель: сярод затрыманых — былы афіцэр міліцыі


Няма запісаў для адлюстравання