Відэазварот дзеячаў культуры: “Выцісніце з сябе раба!”

262
Скрыншот
Скрыншот

Сёння 22 вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі выступілі з відэазваротам у падтрымку народнага ультыматуму і агульнанацыянальнага страйку ў нашай краіне, раней аб’яўленых прэтэндэнтам на пост прэзідэнта Святланай Ціханоўскай. 

Сярод іх вядомыя ва ўсёй Беларусі артысты, музыканты, кампазітары і дырыжоры, рэжысёры і акцёры: народная артыстка Зоя Белахвосцік, музыканты Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі, акцёр Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз, тэлевядучая Ларыса Грыбалёва, драматург Андрэй Курэйчык і іншыя.

“Разам мы – сіла, Беларусь абавязкова будзе вольнай!” – рэзюміраваў відэазварот экс-міністр культуры нашай краіны Павел Латушка.


Няма запісаў для адлюстравання