Валерый Варанецкі – таксама з каранавірусам…

412
Валерый Варанецкі – таксама з каранавірусам…

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і былы амбасадар Беларусі ў Аўстрыі павінен быў напрыканцы мінулага тыдня заехаць у рэдакцыю “Народнай Волі” – мы з ім дамаўляліся на інтэрв’ю. Але ператэлефанаваў і паведаміў, што не зможа: маўляў, самаадчуванне не вельмі, відаць, падкасіла хвароба. На гэтым тыдні высветлілася, што ў Валерыя Варанецкага – каранавірус. 

– Валерый Іосіфавіч, відаць, абдымаліся з Андрэем Савіных у Авальнай зале? Ён жа таксама з гэтым вірусам дома ўжо некалькі тыдняў…

– Не абдымаліся, але сапраўды атрымалася так, што блізка да мяне Андрэй падыходзіў. Насамрэч ў Палаце прадстаўнікоў шмат хто хварэе. Відаць, Божая кара… Яно так у жыцці і здараецца. Практычна ўся камісія па ахове здароўя захварэла, многа дэпутатаў ад горада Мінска таксама з вірусам. Ну і я пакуль на бальнічным.

– А што ў вас з сімптомаў?

– Высокая тэмпература. У суботу пачала падвышацца да 38–39. Я збіваю, але яна трымаецца, стан такі не вельмі добры. Пахі, дарэчы, адчуваю. Днямі зрабілі тэст, і пацвердзіўся каранавірус. І сям’я цяпер таксама на ізаляцыі.

– У бальніцу вам не прапаноўвалі?

– Прапаноўвалі, але, на маю думку, хварэць лепей дома. Паглядзім, канешне, як будзе. Дай Божа, выкарабкаемся!

Публікацыя – з № 84 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання