Трэба фарміраваць новы склад Цэнтрвыбаркама

804
Трэба фарміраваць новы склад Цэнтрвыбаркама
Фота https://www.google.by

Так лічыць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Яна прапануе ўключыць у новы склад Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў сваіх прадстаўнікоў і далучыцца да ініцыятывы іншым дэмакратычным партыям. 

Такое рашэнне было прынята днямі на пасяджэнні прэзідыума партыі.

“Для выхаду з палітычнага крызісу неабходна не толькі правядзенне новых, свабодных і справядлівых, выбараў у адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ, аднак і фарміраванне новага складу Цэнтрвыбаркама, – гаворыцца ў адпаведнай заяве. – БСДП рэкамендуе ўключыць у новы склад ЦВК ад БСДП наступных сябраў партыі: Мечыслава Грыба, Міхаіла Пастухова, Алега Волчака і Паўла Знаўца. Усе прапанаваныя ў склад ЦВК сябры БСДП маюць юрыдычную адукацыю, двое з іх з’яўляюцца заслужанымі юрыстамі Рэспублікі Беларусь, трое раней былі дэпутатамі.

БСДП звяртаецца да прэзідыумаў абласных (Мінскага гарадскога) Саветаў дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў з просьбай падтрымаць кандыдатуры вылучаных у склад ЦВК сябраў БСДП”.

Публікацыя – з № 84 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання