«Следчыя дзеянні з удзелам Статкевіча не праводзяцца апошнім часам»

65
«Следчыя дзеянні з удзелам Статкевіча не праводзяцца апошнім часам»
Фота з адкрытай крыніцы

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 мая ў Мінску, калі накіроўваўся на пікет па зборы подпісаў за вылучэнне “кандыдатаў пратэсту”.

На наступны дзень суд пастанавіў арыштаваць яго на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Падчас адбыцця пакарання яму прызначылі яшчэ адзін 15-сутачны арышт.

8 ліпеня Статкевічу прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт.342 КК (“Падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак”).

30 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што ў дачыненні да палітыка распачата справа па арт.13 і ч.2 арт.293 КК (“Падрыхтоўка да масавых беспарадкаў”), а 29 жніўня Статкевічу паведамілі пра падаўжэнне тэрміну зняволення яшчэ на два месяцы.

“Следчыя дзеянні з удзелам Статкевіча не праводзяцца апошнім часам, хаця я яго наведваю рэгулярна, – кажа Уладзімір Сазанчук. – У астатнім у яго ўсё нармальна. Знаходзіцца ў адзіночнай камеры, ходзіць на прагулкі. Па сутнасці, пра ўсе навіны з волі даведваецца ад мяне, бо там інфармацыя толькі ад дзяржаўнай прапаганды”.

Публікацыя – з № 84 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання