“Сямейны хапун” у Жлобіне

1020
Міліцыя ў Жлобіне. Фота аўтара
Міліцыя ў Жлобіне. Фота аўтара

23 кастрычніка ў Жлобіне міліцыянеры затрымалі паўдзясятка чалавек у сувязі з нібыта паклёпам на начальніка міліцыі Генадзя Мельніка.

Адным з першых раніцай затрымалі Івана Кашыцкага. Здарылася гэта каля садка, куды ён адвёў дзіця. Сведкамі сталі іншыя бацькі, якія таксама прыводзілі сваіх дзяцей у дашкольную ўстанову.

У хуткім часе жонка Кашыцкага Крысціна паведаміла мясцовым актывістам, што да яе ў дом ламаецца міліцыя, і сувязь з жанчынай прапала.

Затрымалі таксама мужа і жонку Валерыя і Ілону Ткачовых , а пазней – Інгу Герыловіч.

У другой палове дня, паведаміла жыхарка Жлобіна Ліяна Шуба, Крысціну і Івана Кашыцкіх з міліцыі адпусцілі, бо сям’я гадуе траіх малалетніх дзяцей. Аднак з дома Кашыцкіх міліцыя забрала ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, у тым ліку і дзіцячыя.

Наколькі вядома, справу пра паклёп на падставе артыкула 188 КК завялі ў мінулым месяцы, пацярпеўшы ў ёй – начальнік РАУС Мельнік, паколькі невядомыя распаўсюдзілі ў тэлеграме асабістыя дадзеныя супрацоўнікаў міліцыі. З гэтай прычыны раней ужо затрымлівалі траіх іншых жыхароў: Вячаслава Петрачэнку, Сняжану Пагодзіну і Святлану Зыль. Міліцыя рабіла ў іх вобыск, забрала на праверку ноўтбукі, планшэты, тэлефоны. У саміх затрыманых міліцыянеры высвятлялі, у якіх групах альбо чатах у тэлеграме яны знаходзяцца.


Няма запісаў для адлюстравання