Павел Севярынец застаецца за кратамі

64
Павел Севярынец застаецца за кратамі
Павел Севярынец. Фота Еўрарадыё

Палітыку Паўлу Севярынцу працягнулі “тэрмін следства” яшчэ на два месяцы – да 20 снежня.

Са слоў Вольгі Севярынец, жонкі палітвязня, пра гэта Павел напісаў у лісце.

“Яго выклікалі, зачыталі, без абгрунтавання і тлумачэння, – кажа Вольга. – Ён нічога не падпісваў і параіў следчаму напісаць рапарт, не ламаць сабе жыццё і не ўдзельнічаць у беззаконні. Следчы прамаўчаў”.

Публікацыя – з № 84 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання