“Крэдыт даверу народа вычарпаны” – відэазварот беларускіх навукоўцаў

729
Скрыншот
Скрыншот

Навукоўцы Беларусі апублікавалі моцны відэазварот да ўладаў і беларускага грамадства, у якім выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю наконт таго, што адбываецца ў нашай краіне. Таксама яны звярнуліся да сваіх калег, якія яшчэ не вызначыліся з ёю або проста маўчаць.

Яны выказалі ўпэўненасць, што толькі мірны дыялог можа вывесці нашу краіну з крызісу, і выступілі супраць гвалту ў любых яго праявах, адзначыўшы, што самую вялікую шкоду наносіць арганізаваная гвалтоўная сістэма. “Сімвалам сённяшняй улады стаў чалавек у балаклаве, які б’е бяззбройную жанчыну”, – сцвярджаюць навукоўцы.

“Дзяржава, што сістэмна выкарыстоўвае гвалт у дачыненні да сваіх грамадзян, асуджаная на дэградацыю і крах. Такую будучыню рыхтуе для нас улада. Аднак сёння беларусы паўсталі на абарону сваіх правоў і свабод”, – упэўнены беларускія вучоныя.

“За 26 гадоў нас падманвалі ўжо тысячы разоў, і сёння рэжым разумее, што крэдыт даверу народа вычарпаны”, – заявілі навукоўцы.

 


Няма запісаў для адлюстравання