Святлане Алексіевіч прысвоілі званне доктара навук Універсітэта імя Вітаўта Вялікага

213
Святлана Алексіевіч
Святлана Алексіевіч

Сенат літоўскага Універсітэта імя Вітаўта Вялікага (УВВ) прысвоіў лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч званне ганаровага доктара, паведамляе Свабода.

Па словах рэктара Ёзаса Аўгуціса, гэтае званне пісьменніцы прысвоена за ўклад у дакументальную мастацкую літаратуру, развіццё дэмакратыі і правоў чалавека, у захаванне гістарычнай і шматгалосай памяці людзей, значныя намаганні ў абароне каштоўнасцяў свабоды і правасуддзя.

«Наш універсітэт рады і ганарыцца тым, што паважаная пісьменніца Святлана Алексіевіч прымае рэгаліі доктара УВВ і плануе прыбыць у Літву, каб сустрэцца з грамадскасцю, як толькі абставіны гэта дазволяць», – адзначыў у заяве рэктар УВВ.


Няма запісаў для адлюстравання