Каля пракуратуры ў Салігорску падпалілі чатыры аўтамабілі

1753
Машыны, якія ўначы згарэлі ў Салігорску / autorun.by

Каля пракуратуры Салігорскага раёна згарэлі чатыры аўтамабілі. Як паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на autorun.by, таксама ўзгаранне адбылося ў будынку аддзела дзяржкамітэта судовых экспертыз. Узгаранні былі ліквідаваны, на месцы працуюць сілавікі і эксперты.

Прэс-служба ратавальнікаў пацвярджае факт двух узгаранняў у Салігорску.

СК паведамляе пра падпал чатырох аўтамабіляў на тэрыторыі пракуратуры, які адбыўся ўвечары 21 кастрычніка. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “асоба злоснае хуліганства” (ч. 3 арт. 339 КК). Пра ўзгаранне ў іншым будынку не згадваецца.

Каля пракуратуры ў Салігорску падпалілі чатыры аўтамабілі
Фота: autorun.by

Каля пракуратуры ў Салігорску падпалілі чатыры аўтамабілі
Фота autorun.by

Няма запісаў для адлюстравання