Каардынацыйная рада прэзентавала «асноўныя напрамкі эканамічнага развіцця Беларусі». Галоўныя тэзісы

435
Паседжанне Каардынацыйнай рады 18 жніўня 2020 года. Цяпер удзельнікі той сустрэчы за мяжой або ў турме: Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі
Паседжанне Каардынацыйнай рады 18 жніўня 2020 года. Цяпер удзельнікі той сустрэчы за мяжой або ў турме: Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі

Дакумент распрацаваны Эканамічнай групай Каардынацыйнай рады на аснове шырокага кансэнсусу беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў, паведамляюць у прэс-службе рады, піша Свабода.

Якую альтэрнатыву прапануюць Беларусі

Аўтары праграмы перакананыя, што Беларусь мае ўсе магчымасці для пераходу на новы этап эканамічнага развіцця і значнага павелічэння якасці жыцця людзей.

На іх думку, будучыня Беларусі – сярод развітых эканомік, у якой кожны чалавек мае роўныя шанцы на рэалізацыю сваіх магчымасцяў, незалежна ад сваіх палітычных, рэлігійных і іншых перакананняў, паходжання і іншых адрозненняў.

«Але сёння ў эканоміцы Беларусі вялікая колькасць структурных праблем, якія патрабуюць вырашэння. Калі гэтага не зрабіць, Беларусь будзе ўсё больш адставаць па ўзроўні жыцця ад сваіх больш развітых суседзяў і развітога свету ў цэлым, а беларуская моладзь будзе імкнуцца з’ехаць за мяжу, каб там рэалізаваць свой патэнцыял. Для вырашэння структурных праблем і дасягнення ўстойлівага доўгатэрміновага росту, пасля вырашэння палітычнага крызісу і правядзення новых свабодных і справядлівых выбараў, перш за ўсё неабходна стварыць інстытуцыйную аснову».

Што трэба зрабіць, на думку рады?

  • Адаптацыя і развіццё сацыяльнай інфраструктуры – сістэмы адукацыі, аховы здароўя, культурнай сферы, механізмаў мясцовага самакіравання – у адпаведнасці з каштоўнасцямі і запытамі беларускага грамадства.
  • Незалежнасць судовай сістэмы ад іншых галін улады.
  • Змяненне ролі дзяржавы ў эканамічным развіцці. Дзяржава павінна ператварыцца ў гаранта развіцця інстытутаў і сацыяльнай інфраструктуры.
  • Стварэнне роўных і спрыяльных умоў гаспадарання для ўсіх прадпрыемстваў, незалежна ад формы ўласнасці, памеру або галіны.
  • Павелічэнне эфектыўнасці кіравання дзяржпрадпрыемствамі.
  • Павелічэнне эфектыўнасці працы сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва.
  • Павышэнне эфектыўнасці, празрыстасці і гнуткасці рынку працы пры адначасовым пераглядзе кантрактнай сістэмы ў бок большай абароны правоў рабочых.
  • Развіццё фінансавага рынку.
  • Пабудова лічбавай эканомікі, у якой лічбавізацыя забяспечвае хуткасць, эфектыўнасць і транспарэнтнасць сістэмы кіравання.
  • Павышэнне канкурэнтаздольнасці і інавацыйнасці эканомікі праз развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы, стварэнне экасістэмы развіцця стартапаў, пабудова тэхналагічнай інфраструктуры, развіццё венчурных інвестыцый.

Няма запісаў для адлюстравання