Сусветны Кангрэс беларусаў запланаваны на 31 кастрычніка

158
Скрыншот
Скрыншот

Упершыню за 26 гадоў незалежнасці нашай краіны беларускія дыяспары ўсяго свету аб’ядналі свае сілы і стварылі платформу для абмеркавання актуальных праблем, распрацоўкі стратэгіі выхаду Беларусі з крызісу, аднаўлення зносін паміж беларусамі ўсяго свету і ўсталявання новых эфектыўных сувязяў. Пра гэта паведамляецца ў заяве таварыства “Беларусы замежжа” і на сайце Сусветнага Кангрэса.

Кангрэс абмяркуе праблемы новай Беларусі ў сферы правоў і свабод чалавека, эканамічнага развіцця і прыцягнення інвестыцый, міжнароднага партнёрства і рэфарміравання дзяржаўнага сектара, фінансавай палітыкі і сацыяльнага страхавання, экалогіі, тэхналагічнага развіцця грамадства і праблемы абнаўлення якаснага складу арміі, міліцыі, сістэмы адукацыі.

Удзельнічаць у якасці спікераў кангрэса далі згоду Святлана Ціханохўская і прадстаўнікі яе штаба, Івонка Сурвіла і прадстаўнікі Рады БНР, Павел Латушка, член прэзідыума Каардынацыйнай рады, Вольга Карач, палiтык i грамадскi дзеяч, Арцём Лядоўскі, заснавальнік таварыства “Беларусы замежжа”, Iгар Ляшчэня, дыпламат i экс-пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы, і іншыя.


Няма запісаў для адлюстравання