Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін следства яшчэ на два месяцы

32
Павел Севярынец. Фота Надзеі Бужан
Павел Севярынец. Фота Надзеі Бужан

Палітыку Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін следства яшчэ на два месяцы – да 20 снежня, паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец. Такую інфармацыю апублікавала “Наша Ніва”.

“Пра гэта нават адвакатцы не паведамілі. Паша напісаў у лісце. Проста выклікалі, зачыталі, без абгрунтавання і тлумачэння. Ён нічога не падпісваў і параіў следчаму напісаць рапарт, не ламаць сабе жыццё і не ўдзельнічаць у беззаконні. Следчы прамаўчаў”, – піша жонка палітыка.

Нагадаем, Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля свайго дома.

Яму выстаўленае абвінавачванне паводле часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).

Беларускія праваабаронцы прызналі Севярынца палітвязнем.


Няма запісаў для адлюстравання