На могілках будуюць вышкі сотавай сувязі

25
На могілках будуюць вышкі сотавай сувязі
Фота https://www.google.by

Жыхары аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна паўсталі на абарону мясцовых могілак.

Днямі на месцы старых могілак пры ўсталяванні вышак сотавай сувязі былі раскапаны парэшткі загінуўшых у Першай сусветнай вайне. Мясцовыя людзі абураюцца такімі дзеяннямі і кажуць, што побач шмат месцаў, дзе можна ставіць гэтыя вышкі, і просяць не чапаць тэрыторыі могілак.

Людзі звярталіся за дапамогай да прэзідэнта і ў дзяржаўныя СМІ, але на іх клопаты ніхто не адгукнуўся.

Жыхары Жыровічаў таксама звяртаюць увагу, што вышкі ставяць зусім блізка ад мясцовай бальніцы.

Тым часам у мясцовым сельсавеце людзям патлумачылі, што парэшткі, адкапаныя падчас будаўнічых прац, будуць перазахаваны, а вышкі сотавай сувязі ўсталёўваюцца, згодна з усімі неабходнымі нормамі, і шкоды людзям не наносяць.

Публікацыя з 83 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання