Беларуская спявачка Дакота пахвалілася, што набыла дзве кватэры ў Маскве, каб не адчуваць сябе ў галечы

24
Беларуская спявачка Дакота пахвалілася, што набыла дзве кватэры ў Маскве
Рыта Дакота. Фота Instagram

Спявачка беларускага паходжання Рыта Дакота (Маргарыта Герасімовіч) набыла дзве кватэры ў Маскве. З вокнаў жылога комплексу, дзе размешчаны дзве двухпавярховыя студыі, бачны бізнэс-цэнтр «Масква-Сіці». Пра гэта артыстка напісала на сваёй старонцы ў Instagram, паведамляе Наша Ніва.

«За маёй спінай раскошны дом з відам на Moscow City, а ў кішэні ключы ад дзвюх утульных двухпавярховых студый, якія я цяпер буду… здаваць, — паведаміла падпісчыкам Дакота. — Сябры, я доўга не распавядала вам пра гэта і не дзялілася сваім шчасцем, а потым падумала, што, магчыма, мая гісторыя натхніць кагосьці. Я зычу кожнаму з вас, каб і вашы мары спраўджваліся, каб і на вашай душы заўсёды было спакойна і добра».

Па словах спявачкі, яна купіла нерухомасць з інвестыцыйнымі мэтамі, з-за страху «застацца аднойчы з дзіцем без сродкаў да існавання». «Мне сніліся страшныя сны пра тое, што я скацілася туды, адкуль пачынала, і зноў жыву ў здымным пакоі за МКАД з 300 рублямі [відаць, 10 беларускімі] у кішэні, толькі ў калысцы плача дзіця. Я прачыналася ў халодным поце», — падзялілася Дакота.


Няма запісаў для адлюстравання