У Беларусі з’явілася першая вуліца ў гонар рэпрэсаванага паэта Уладзіміра Жылкі

8
У Беларусі з’явілася першая вуліца ў гонар рэпрэсаванага паэта Уладзіміра Жылкі
Фота https://www.nesvizh-news.by

У Нясвіжы з’явілася вуліца, названая ў гонар беларускага паэта Уладзіміра Жылкі. Гэта адбылося ў год, калі споўнілася 120 гадоў з яго нараджэння, піша nesvizh-news.by.

Шчыра радуемся і ганарымся, што менавіта ў нас, на Нясвіжчыне, першай у краіне (так і трэба!) з’явілася вуліца імя паэта Уладзіміра Жылкі. Да гэтай пары (хоць памёр наш вялікі зямляк у 1933 годзе, а рэабілітаваны быў у 1960) не было ніводнай вуліцы, ніводнай установы культуры ці адукацыі ва ўшанаванне яго імя. А велічыня таленту, вышыня паэзіі, грамадзянская рупнасць паэта дзеля Радзімы несумненна заслугоўвалі таго.

Вуліца запачаткавана ў заходняй частцы горада: ужо падведзена электрычнасць, пракладваюцца камунікацыі. Неўзабаве пачнецца будаўніцтва дамоў.


Няма запісаў для адлюстравання