Пажар на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску

446
Пажар на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску
Пажар на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску

У Светлагорску на недабудаваным кітайцамі заводзе беленай цэлюлозы, што месціцца на тэрыторыі цэлюлозна-кардоннага камбіната, 19 кастрычніка ўспыхнуў пажар. Чорны дым узвышаецца над прадпрыемствам, праз які бачна полымя.

Жыхары Якімавай Слабады, што побач з заводам, пакутуюць ад удушлівай смолі.

Міністэрства па  надзвычайных сітуацыях пацвердзіла, што на ЦКК сапраўды гарыць рэзервуар з хімікатамі. Там працуюць спецпадраздзяленні ратавальнага  ведамства.

Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін чалавек загінуў. Сёлета  гэта ўжо другое надзвычайнае здарэнне на прадпрыемстве. 30 ліпеня  пасля прарыва трубаправода апёкі атрымалі двое рабочых — іх абліло гарачай тэхналагічнай вадкасцю.  29-гадовы Аляксей Сасноўскі, які найбольш пацярпеў ад аварыі, 4 жніўня памёр у Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску, куды яго з напарнікам на верталёце МНС даставілі на лячэнне.


Няма запісаў для адлюстравання