Марш пенсіянераў у Гродне: прагуляліся пад наглядам міліцыі

24
Людзі збіраюцца на марш пенсіянераў побач з Лялечным тэатрам у парку Жылібера
Людзі збіраюцца на марш пенсіянераў побач з Лялечным тэатрам у парку Жылібера

19 кастрычніка людзі сталага веку, пераважна жанчыны, прыйшлі ў парк Жылібера з кветкамі, каб сабрацца каля фантана. Міліцыянеры папярэджвалі іх, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Людзі калонай рушылі да будынка ўніверсітэта і выкрыквалі “Жыве Беларусь!”. Іх увесь час суправаджалі супрацоўнікі міліцыі.

Калі калона выйшла на вуліцу Ажэшкі, удзельнікаў акцыі пачалі здымаць журналісты дзяржаўнага тэлебачання. На перакрыжаванні Ажэшкі і Сацыялістычнай калону сустрэлі міліцыянты. Яны перакрылі праход на вуліцу Савецкую. Тады калона развярнулася назад і сталыя людзі разышліся. Міліцыя нікога не затрымлівала.

Дарэчы, тыдзень таму на маршы пенсіянераў у Гродне былі затрыманы шэсць жанчын.

Марш пенсіянераў у Гродне: прагуляліся пад наглядам міліцыіМарш пенсіянераў у Гродне: прагуляліся пад наглядам міліцыіМарш пенсіянераў у Гродне: прагуляліся пад наглядам міліцыіМарш пенсіянераў у Гродне: прагуляліся пад наглядам міліцыіМарш пенсіянераў у Гродне: прагуляліся пад наглядам міліцыі


Няма запісаў для адлюстравання