Гродна. 18 кастрычніка 2020 года
Гродна. 18 кастрычніка 2020 года

Вуліцу Савецкую практычна ачапілі сілавікі, пратэстоўцы вымушыны хадзіць па ёй з аднаго канца ў другі. Такой акцыі ў Гродне яшчэ не было.

Мінулыя нядзельныя акцыі ў Гродне пачыналіся з Савецкай плошчы. Улады там ладзілі кірмаш і людзі пад выглядам пакупнікоў арганізоваліся на плошчы ў калону і выходзілі на вуліцу Савецкую. Сёння ж перакрыта і плошча – кірмаш адменены.

Людзей, якія сабраліся ў цэнтры Гродна, відавочна значна больш, чым у звычайны дзень на вуліцы. Але яны апынуліся практычна ў закрытай прасторы. Сілавікі турнікетамі перакрылі выхады на Савецкую плошчу і на вуліцу Ажэшкі. Перакрылі нават двары на Савецкай, каб ніхто не мог праз іх перайсці на другія вуліцы.

Людзям нічога не заставалася, як папросту невялікімі купкамі гуляць туды і назад па вуліцы Савецкай. Час ад часу чутныя выкрыкі: “Сыходзь!”, “Лукашэнку ў аўтазак!”. Тым часам міліцыянеры ходзяць за імі і папярэджваюць, што за несанкцыянаваныя мерапрыемствы пагражае адказнасць.

А на вуліцы Кастрычніцкай, якая адыходзіць ад плошчы Савецкай, стаяць дзве машыны міліцыі, два аўтазакі, дзве вайсковыя машыны з байцамі ўнутраных войскаў і адзін аўтобус з амапаўцамі.

Прыкладна каля 17-ці гадзін аўтазакі і вайсковыя машыны пачалі з’язджаць, хаця людзей на вуліцы Савецкай яшчэ заставалася шмат.

Гродна: шпацыр у міліцэйскай блакадзеГродна: шпацыр у міліцэйскай блакадзеГродна: шпацыр у міліцэйскай блакадзеГродна: шпацыр у міліцэйскай блакадзе

Поделиться: