71-ы дзень пратэсту ў Гомелі не вызначаўся шматлюднасцю. Неба не спрыяла прагулкам: перыядычна церушыў дождж, у поўдзень нават з заўважным снегам. Паміж ападкамі гараджане гулялі па вуліцы Савецкай, жанчыны пераважна з букетамі восеньскіх кветак.

– Нас амапаўцы пыталіся, чаму мы з кветкамі. Адказваем: сёння мы з кветкамі, а заўтра – з сабакамі, – дасціпна заўважае кабета паважанага ўзросту.

Амаль на кожным перакрыжаванні з галоўнымі вуліцамі дзяжурылі міліцыянеры, у найбольш ажыўленых месцах стаялі экіпажы ДАІ.

На вуліцу Ірынінскую прыгналі аўтазак з амапаўцамі. Міліцыя спыняла мінакоў і патрабавала дакументы ў тых, хто фатаграфаваў спецтэхніку. Два капітаны пыталіся ў журналістаў пра акрэдытацыю, самі не ведаючы, якую акрэдытацыю павінны мець супрацоўнікі нацыянальных СМІ.

На суседняй вуліцы Жаркоўскага міліцыянеры схапілі грамадскага актывіста Валерыя Сляпухіна, якога пасля прэзідэнцкіх выбараў ужо двойчы каралі арыштам за ўдзел у акцыях пратэсту.

У цэнтры затрымалі дзвюх жанчын, якія гулялі з бел-чырвона-белымі парасонікамі.

Амапаўцы на вуліцы Працоўнай гналіся за групай маладзёнаў, аднаго з якіх ім удалося дагнаць, паваліць на зямлю і затрымаць.

Па звестках праваабаронцаў, толькі ў Цэнтральны РАУС 18 кастрычніка дастаўлена каля дзесятка затрыманых. Восем чалавек затрыманы міліцыяй на мірнай акцыі пратэсту ў Светлагорску.

Гомель: прагулкі з кветкамі насуперак надвор'ю і АМАПуГомель: прагулкі з кветкамі насуперак надвор'ю і АМАПуГомель: прагулкі з кветкамі насуперак надвор'ю і АМАПуГомель: прагулкі з кветкамі насуперак надвор'ю і АМАПуГомель: прагулкі з кветкамі насуперак надвор'ю і АМАПуГомель: прагулкі з кветкамі насуперак надвор'ю і АМАПуГомель: прагулкі з кветкамі насуперак надвор'ю і АМАПу

Поделиться: