Вольга Вялічка, дырэктар дзіцячага хоспіса імя святога Губерта ў Гродне

Вольга Вялічка, дырэктар гродзенскага дзіцяга хоспіса, праводзіла ў адным з двароў у мікрараёне “Альшанка” сустрэчу, на якой распавядала пра хоспісную дапамогу і магчымасці для валанцёраў.

Сюды прыехалі спачатку супрацоўнікі міліцыі, а потым і АМАП. Міліцыянеры пачалі патрабаваць, каб людзі разыходзіліся, аргументавалі тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае ўладамі. Аднак людзі на гэта не рэагавалі.

Вольгу Вялічку затрымалі і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Яе змясцілі ў ізалятар.

Поделиться: