Фота: Айцец Аляксандр Богдан
Фота: Айцец Аляксандр Богдан

Праваслаўнага святара Аляксандра Богдана на працягу месяца асудзілі другі раз за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Суд зноў папярэдзіў святога айца.

Першы раз суд Ваўкавыскага раёна вынес папярэджанне праваслаўнаму святару Аляксандру Богдану за ўскладанне кветак побач з музеем Баграціёна ў памяць аб эагінуўшым дырэктары і за тое, што ішоў па горадзе з іншымі жыхарамі пад бел-чырвона-белым сцягам. Суд адбыўся каля двух тыдняў таму.

Сёння айцу Аляксандру нагадалі, што 16 жніўня ён знаходзіўся сярод гараджан, якія нібыта праводзілі несанкцыянаванае мерапрыемства ў Ваўкавыску. Дарэчы, тады мітынгі ў многіх гарадах вобласці праходзілі з дазволу ўладаў, і нікога за ўдзел у іх не прыцягвалі да адказнасці.

Адвакат спрабаваў даказаць у судзе, што да святара прадузятае стаўленне з боку міліцыі, паколькі нават на відэа яго цяжка апазнаць, хаця шмат людзей было відаць добра, але ні на каго з іх пратаколаў не складалі.

Сам Аляксандр Богдан лічыць, што міліцыянеры хоць і склалі на яго пратакол, але віны яго ў судзе не даказалі. Адвакат пераканаўча паказаў, што сведчанні міліцыянераў нават супярэчаць пратаколу, адсутнічаюць вынікі фота- і відэаэкспертызы, абгрунтаваў прадузятасць міліцыянераў да святара, але суд стаў на бок сведкаў.

“А тут суддзя зачытвае рашэнне, у якім прызнае мяне вінаватым – у мяне быў лёгкі шок, – кажа айцец Аляксандр. – Але вось такая рэальнасць”.

Поделиться: