У Пасольстве Швецыі пасяліліся Кузнечыкі
Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі

Сын і бацька з Віцебска ўжо больш за месяц знаходзяцца на тэрыторыі шведскай амбасады ў Мінску.

Нагадаем, што 11 верасня жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі схаваліся на тэрыторыі амбасады Швецыі, жадаючы папрасіць палітычнага прытулку, і з таго часу не пакідаюць межы дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Віцябляне ўдзельнічалі 6 верасня ў акцыі пратэсту ў абласным цэнтры, падчас якой адбылася жорсткая сутычка з міліцыяй. Кузнечыкі баяліся затрымання, а таму і вырашылі схавацца ў Пасольстве Швецыі.

Зараз стала вядома, што Камітэт па катаваннях ААН звярнуўся да ўлад Швецыі з просьбай забяспечыць недатыкальнасць Віталю і Уладзіславу Кузнечыкам.

Публікацыя – з № 82 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: