Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпендый за пропускі заняткаў
Новаўвядзенне ў беларускіх студэнтаў / БЕЛТА

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпендый за пропускі заняткаў без паважных прычын.

Гэта вынікае з сумеснай пастановы Мінфіна і Мінадукацыі (№ 247/36 ад 21 верасня 2020-га), якая ў пятніцу была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, перадае Еўрарадыё. Ёй уносяцца змены ў такую ж пастанову ад 22 верасня 2011-га. Калі студэнт на працягу месяца, “які папярэднічае месяцу выплаты стыпендый”, прапусціць 10 гадзін навучальных заняткаў і не абгрунтуе сваю адсутнасць, яго пазбавяць стыпендыі на месяц. І станоўчых адзнак будзе недастаткова.

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпендый за пропускі заняткаў

Поделиться: