Ілля Міронаў
Ілля Міронаў

У Гомелі праходзяць суды над удзельнікамі маршаў пратэсту, якія адбыліся ў жніўні і напачатку верасня. Судзяць і жанчын, і мужчын.

15 лістапада ў першай палове дня міліцыя затрымала валанцёра Іллю Міронава. Суддзя Савецкага раёна Андрэй Лагуновіч, які разглядаў міліцэйскі пратакол у дачыненні Міронава наконт удзелу ў мірнай акцыі пратэсту прыканцы жніўня, на падставе артыкула 23.34 КаАП пакараў валанцёра 10-суткавым арыштам.

Алег Левянец
Алег Левянец

На 8 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны грамадскі актывіст, назіральнік на выбарах Алег Левянец. Такое рашэнне прыняў 15 кастрычніка суддзя Савецкага раёна Аляксандр Мохараў. Алега звінавацілі ва ўдзеле 6 верасня ў не санкцыянаваным гарвыканкамам шэсці на вуліцы Савецкай. Гэта ўжо другі васьмісуткавы арышт грамадскага актывіста. У Facebook актывіст напісаў, што за мінулую адсідку адміністрацыя ІЧУ прыслала рахунак на 94 рублі 50 капеек, якія трэба заплаціць за харчаванне. Пра якасць ежы актывіст абяцаў распавесці асобна.

У гэты ж дзень у Гомелі судзілі магістра мастацтваў Марыю Тульжанкову, яна арыштавана на 15 сутак. Святлану Разанаву пасля трох сутак у ізалятары аштрафавалі на 540 рублёў. Удаву і маці непаўнагадовага дзіцяці (імя прасіла не згадваць), якая таксама сядзела ў ізалятары, пакаралі адміністрацыйным штрафам у памеры 270 рублёў.

Поделиться: