Спявачка і былая вядоўца праграмы “Жывая культура” Кацярына Ваданосава паведаміла, што яе сям’ю абвясцілі недабранадзейнай і паставілі ў СНС (сацыяльна-небяспечнае становішча).

“Гэта, пэўна, нейкі гатунак беларускай шызафрэніі: ў адзін і той жа дзень развучваць са сваімі вучнямі песню @wajciushkewich да Дня маці на ўроку беларускай мовы, а дома даведацца, што, аказваецца, ты амаральны асацыяльны элемент, што тваю сям’ю ставяць у СОП (сацыяльна-небяспечнае становішча) нягледзячы на тое, што ў цябе дзьве працы, ты не п’еш, не паліш, а дачка твая, напрыклад, — лаўрэат конкурсаў, прызёр алімпіяд, таленавітая скрыпачка, спартсменка і такая выдатніца, што ў дзённіку ніводнай дзясяткі нават — скрозь дзясяткі… Толькі гэта нікога не цікавіць. Страху няма, хіба што бяссілле”.

https://www.instagram.com/tv/CGVPbJ9HaGd/?utm_source=ig_web_copy_link

Прычыны пастаноўкі ў СНС Кацярына не ведае, ініцыятарам выступіла школа дачкі.

Кацярына Ваданосава — спявачка і экс-вядоўца праграмы «Жывая культура» на тэлеканале «Беларусь-3». У жніўні яна абвясціла, што сыходзіць з тэлебачання. «Я ніколі не хлусіла, ніколі не падладжвалася, ніколі не гуляла ні словамі, ні сумленнем. Ё-маё, я нават, здаецца, была адным з двух людзей на целіку, якія гаварылі па-беларуску не толькі падчас здымкаў, але і ў рэальным жыцці!.. Але, на вялікі жаль, прапагандаваць культуру з асяродку цемры я не магу.

…Але зараз я не магу ўявіць, як я змагла б у верасні, з пачаткам новага здымачнага сезона, заходзіць у машыну, расфарбаваную лагатыпамі дзяржтэлеканалаў, якія для мяне і для ўсіх сумленных людзей з’яўляюцца сімваламі хлусні, цемрашальства, злосці, цемры, няпраўды», — патлумачыла тады сваё рашэнне Кацярына Ваданосава.

Поделиться: