Песні ў кішэні!
Фота з адкрытай крыніцы

Сёння, 13 кастрычніка, у сталічнай Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзентацыя «Народнага спеўніка».

«Народны спеўнік» – гэта зборнік песень (словы, ноты і кароткія звесткі), якія беларусы спявалі разам на акцыях пратэсту. У ім сабраны песні, якія беларускі народ складаў стагоддзямі, а зараз яны падтрымліваюць беларусаў. Супольныя спевы вельмі папулярныя, і спеўнік будзе добрым дапаможнікам у гэтай справе.

Яго адметнасць – фармат. Зборнік умяшчаецца ў кішэні паліто/торбачкі, такім чынам яго заўсёды можна мець пад рукой.

Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт, на якім выступяць лідар гурта «Троіца» Іван Кірчук, гурт «Рада», Ларыса Сімаковіч, Ягор Джэйгала (флейта). А Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», дзе ўсе разам заспяваюць песні са зборніка.

Бонус-сюрпрыз – адмыслова запрошаныя госці, пра якіх вы даведаецеся ў дзень мерапрыемства.

Уваход вольны, пачатак у 19 гадзін.

Публікацыя – з № 81 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: