Касцюм Аляксандры Герасімені купілі за 4525 долараў
Фота з адкрытых крыніц

Грошы пойдуць пацярпелым за сваю грамадзянскую пазіцыю спартсменам.

Наша газета паведамляла, што на продаж вядомая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выставіла спартыўны касцюм, у якім яна атрымлівала медаль падчас цырымоніі ўзнагароджвання на Алімпіядзе-2016 у Рыа, і ў дадатак – фотакартку з аўтографам.

Аўкцыён стартаваў 27 верасня і працягваўся да 7 кастрычніка. Першапачатковая цана касцюма была 119 долараў, але ў выніку яго купілі за 4525 “зялёных”.

Публікацыя – з № 81 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: