Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Фота: newsbel.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Фота: newsbel.by

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа звярнуўся да афіцыйнага Мінска з заклікам, каб той дазволіў вярнуцца на радзіму мітрапаліту Кандрусевічу, паведамляе “Еўрарадыё”.

“Больш за 40 дзён прайшло з часу, як беларускія ўлады не дазволілі свайму грамадзяніну, каталіцкаму арцыбіскупу Кандрусевічу вярнуцца ў краіну, грунтуючыся на сумнеўным меркаванні, што рэлігійныя лідары не павінны публічна выступаць супраць несправядлівасці. Іх крок – сам па сабе несправядлівасць і замах на свабоду веравызнання. Вера – гэта не проста асабістая справа. Я заклікаю беларускія ўлады выправіць гэтую несправядлівасць і дазволіць кіраўніку Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі вярнуцца ў краіну”, – заявіў Пампэа.

Арцыбіскупа Кандрусевіча, які вяртаўся з Польшчы ў Беларусь, 31 жніўня не пусцілі ў краіну. Пазней Дзяржаўны пагранічны камтэт заявіў, быццам яго пашпарт быў несапраўдны.

Мітрапаліт Кандрусевіч нарадзіўся ў Беларусі і іншага грамадзянства не мае – пра гэта паведаміў “Радыё Свабода” прэс-сакратар Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі Юрый Санько.

Поделиться: