Елена Левченко
Фото: БЕЛТА

Адвакат вядомай баскетбалісткі Алены Леўчанка распавёў “Народнай Волі” пра ўмовы, у якіх яна адбывае пакаранне.

Як паведамляла “Народная Воля”, 30 верасня Алене Леўчанка прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту. Алену затрымалі ў аэрапорце – яна планавала вылецець за мяжу на лячэнне.

“Алена распавяла, что умовы, канешне, не цукар, – гаворыць адвакат Міхаіл Кірылюк. – Сказала, што ложак дакладна не пад яе рост.

Вось якую інфармацыю я атрымаў ад яе 7 кастрычніка: “Кормяць не вельмі, самі разумееце. Сплю на верхняй паліцы, матрац ніякі, спаць непрыемна, спіна баліць, кіста на калене стварае дыскамфорт. Рухаемся мала, месца практычна няма, камера маленькая – восем метраў на два з паловай, і ў ёй чатыры чалавекі. У душ пакуль не даюць схадзіць, мыемся ў камеры. Сілу не прымяняюць».

Выйсці на волю баскетбалістка Алена Леўчанка павінна ўжо ў сераду або ў чацвер.

Публікацыя – з № 81 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: