У парку Жылібера сабраліся пераважна жанчыны з кветкамі, яны сядзелі на лавачках каля фантана.

Пад’ехаў міліцэйскі аўтобус. Напачатку затрымалі журналістаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча, хаця яны мелі пры сабе пасведчанні і на іх былі камізэлькі з надпісам “Прэса”.

Міліцыянеры папярэдзілі сабраўшыхся, што іх мерапрыемства недазволенае і прапанавалі разысціся. Яны здымалі ўсіх на камеру.

Сталыя жанчыны пачалі абурацца, а потым падняліся і калонай рушылі на плошчу Леніна. У калоне не было сцягоў, а толькі кветкі ў руках. Прайшлі да будынка аблвыканкама, але тут удзельніц мерапрыемства пачалі затрымоўваць.

Пасля гэтага калона рассеялася, але частка ўсё ж арганізавана працягнула шлях па вуліцы Сацыялістычнай.

Поделиться: