Марыя Тульжанкова
Марыя Тульжанкова

У Гомелі міліцыя затрымала і адправіла ў ізалятар мастачку і дызайнерку Марыю Тульжанкову. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка. У кватэры, дзе жыве Марыя, міліцыя зрабіла ператрус – на тое была пастанова пракурара. У дзяўчыны забралі ноўтбук ды іншыя носьбіты інфармацыі.

“З дому Тульжанкову павезлі чамусьці ў рэгіянальнае ўпраўленне фінансавых расследаванняў КДК, а пасля – у абласны Следчы камітэт. З дарогі яна патэлефанавала і паведаміла, што гаворка вядзецца пра крымінальную справу паводле артыкула 342 (Крымінальнага кодэкса. – Аўт.) – арганізацыя ці ўдзел у масавых беспарадках і што яе адпраўляюць у ізалятар”, –  распавёў праваабаронца Судаленка.

У Гомелі Марыя скончыла мастацкую вучэльню, нейкі час працавала ў Чачэрску, была дзейнай удзельніцай моладзевай гісторыка-культурніцкай суполкі “Талака”, ладзіла з аднадумцамі святы Купалля, калядныя забавы, абараняла драўляную забудову горада, стварыла шэраг нестандартных выяў жывёлаў, змешчаных у Чырвонай кнізе Беларусі, а потым навучалася ў Польшчы ў Акадэміі мастацтваў. Нядаўна абараніла там магістарскую дысертацыю і вярнулася ў Гомель.

На адным з летніх здымкаў, змешчаных у сацыяльнай сетцы, Марыя знятая з невялікім аркушыкам паперы, на якім напісана “Сашы больш не наліваць!”, а нядаўна на сваей старонцы ў Facebook Тульжанкова размясціла здымак плыцікаў на рацэ з бел-чырвона-белымі сцяжкамі-ветразямі.

Як гомельская мастачка аказалася ў міліцэйскім ізалятарыГомельскія сяброўкі, якія добра ведаюць Тульжанкову, сведчаць, што дзяўчына шкадавала, што з прычыны праблем са здароўем яна не можа далучыцца да акцый пратэсту, не кажучы ўжо пра нейкую іх каардынацыю ці арганізацыю.

Поделиться: