Валерый Шчукін
Валерый Шчукін

На 79-м годзе жыцця памёр легендарны апазіцыянер праваабаронца Валерый Шчукін, паведамляе NN.BY.

Былы савецкі марскі афіцэр у 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета, запомніўся беларусам сваім зацятым змаганнем на перадавой. Яго неаднаразова затрымлівалі, садзілі ў турму, але не зламалі.

Ён быў прыкладам камуніста, які захаваў вернасць сваім марксісцкім ідэалам і пры гэтым аддана змагаўся за незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі.

Апошнім часам цяжка хварэў.

Поделиться: